viasna on patreon

Сустрэча з рэпрэсаванымі хрысціянскімі святарамі

2007 2007-06-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня 5 чэрвеня ў 18-30 на ўправе БНФ адбудзецца сустрэча “Адвечна гнаныя: Царква на Беларусі ў часы ганеньняў сталінскага рэжыму і сёньняшняга".

Плануецца, што ўдзел у сустрэчы возьмуць былыя вязьні сталінскіх лагероў Эрнэст Сабіла – пастар зачыненай сёньняшнім рэжымам Беларускай эвангельскай царквы – і Уладзімір Канатуш – прапаведнік і вядомы хрысьціянскі пісьменьнік, а таксама хрысьціянскі служыцель Яраслаў Лукасік, і іншыя хрысьціянскія служыцелі і пастары, гнаныя за сваё служэньне ў сучаснай Беларусі. На сустрэчы будзе прысутнічаць вядомы палітычны дзеяч, нядаўнавызвалены палітвязень, праваслаўны хрысьціянін Павал Севярынец. Пра гэта паведамляе “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства