viasna on patreon

Аляксандар Мілінкевіч зь візытам у Празе

2007 2007-06-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч у Празе сумесна з прэзідэнтамі шэрагу краін, вядомымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Дэмакратыя і бяспека».

Акрамя ўдзелу ў агульным форуме ў лідэра дэмакратычных сіл Беларусі на працягу двух дзён запланаваныя двухбаковыя сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дж.Бушам, прэзідэнтам Эстоніі Тоомасам Хенрыкам Ілвесам, экс прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавэлам, міністрам замежных справаў Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам, савецкім дысідэнтам і кіраўніком Інстытута палітычных даследаванняў пры Шалом Цэнтры — Натанам Шчаранскім, прэзідэнтам радыё Свабода Джэфры Гедмінам і іншымі.

Міжнародная канферэнцыя «Дэмакратыя і бяспека» праводзіцца напярэдадні саміту краін «Вялікай восемкі» і прысвечана дзейнасці ў падтрымку працэсаў дэмакратызацыі ў краінах з аўтарытарным і таталітарным рэжымамі. Па выніках ўплывовай канферэнцыі будзе прыняты адмысловы «Пражскі дакумент».

Сёння, як ніколі, востра паўстае праблема абароны правоў чалавека ва ўсім свеце. Толькі павага да правоў чалавека, да правоў грамадзяніна, забяспечвае бяспеку і стабільнасць на нашым кантыненце. Мы павінны памятаць, што тыя краіны, якія не паважаюць правы сваіх грамадзян, не будуць паважаць правы іншых народаў. Дзяржаўная палітыка такіх аўтарытарных і таталітарных рэжымаў стварае атмасферу напружанасці і дэстабілізацыіі ў нашым рэгіёне, — заявіў Аляксандр Мілінкевіч напярэдадні свайго візіта ў Прагу.

Візіт Аляксандра Мілінкевіча ў Чэхію адбываецца па запрашэнні экс прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла, паведамляе "Наша ніва".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства