viasna on patreon

Алену Каваленку аштрафавалі на тры мільёны рублёў

2014 2014-04-15T13:27:52+0300 2014-04-15T13:27:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalienka_aliena.jpg
Алена Каваленка

Алена Каваленка

Гэткае пакараньне прысудзілі віцебскай актывістцы за пікет супраць удзелу ва ўжо мінулых мясцовых выбарах, які адбыўся 22 сакавіка ў Віцебску.

 

Працэс у Першамайскім райсудзе працягваўся менш за паўгадзіны. Паводле прысутнага на судзе праваабаронцы Паўла Левінава, Алена Каваленкаадмовілася даваць нейкія тлумачэньні:

«Алена сказала толькі, што падчас пікету выражала сваю грамадзянскую пазыцыю. І такім чынам рэалізоўвала сваё канстытуцыйнае права на публічнае выказваньне сваіх меркаваньняў. Менавіта таму яна лічыць, што прасіць дазволу ўладаў на падобныя дзеяньні ня мае сэнсу. Аднак судзьдзя гэткіх аргумэнтаў не прыняла і абвясьціла пастанову: аштрафаваць Алену Каваленку за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі на 20 базавых велічынь, што складае 3 мільёны рублёў».

Судзіла Алену Каваленку тая самая судзьдзя Першамайскага райсудуНатальля Карабліна, якая даўней пакарала другога ўдзельніка той самай акцыі, сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава. Спадар Дзяржаўцаў атрымаў у якасьці пакараньня 7 сутак арышту, бо быў прызнаны арганізатарам акцыі, да таго ж, паводле міліцэйскіх зьвестак, ён зьдзейсьніў ужо другое правапарушэньне на працягу гэтага году.

22 сакавіка Ян Дзяржаўцаў з Аленай Каваленкай выйшлі да СШ № 46 з плякатам «Байкот выбарчаму фарсу». А потым Ян Дзяржаўцаў дэманстратыўна парваў запрашэньні на выбары, бо лічыць, што ў Беларусі няма свабоднага волевыяўленьня грамадзянаў. Сябра КХП БНФ Сяргей Каваленка, муж Алены Каваленкі, зьняў акцыю на відэа і выклаў у інтэрнэт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства