viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-04-15T11:46:57+0300 2014-04-19T16:48:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

 

Анонс выпуску

“Хроніка пераследу”: Мінскі раённы суд ігнаруе скаргі незаконна асуджанага за забойстваМіхаіла Гладкага, рашэнне суддзі Цэнтральнага раёна сталіцыАлены Сямак стала нагодай для звароту ў ААН, аналітыка ад праваабаронцаў па свабодзе асацыяцыяў і праблеме катаванняў.

 

"Падзея тыдня": нягледзячы на новыя акалічнасці справы, Вярхоўны суд пакінуў у сіле паўторны смяротны прысуд гамельчуку Аляксандру Грунову.

 

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі нядаўні палітычны вязень Мікалай Аўтуховіч распавядае пра ўмовы ўтрымання ў турме і бліжэйшыя планы на волі.

 

"Навіны палітвязняў": апошнія звесткі з-за кратаў ад Мікалая Статкевіча, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, ад якіх патрабуюць прашэнняў пра памілаванне. 

 

У музычных паўзах - кампазіцыі з новай кружэлкі Лявона Вольскага “Грамадазнаўства”, прэзентаванай мультылэйблам «Пяршак».

 

Слухаць выпуск:

https://spring96.org/images/upload/sound/2014-16/2014-04-15_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства