Суд Цэнтральнага раёну пакараў арыштамі ўдзельнікаў акцыі супраць льгот
https://spring96.org/be/news/7042
2007
2007-06-04T10:00:00+0300
2007-06-04T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Цэнтральнага раёну асудзіў моладзевага актывіста Паўла Вінаградава на 5 сутак адміністратыўнага арышту, а Паўла Маркевіча на трое сутак.
Нагадаем, 1 чэрвеня ў Менску супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэньня была жорстка разагнаная акцыя пратэсту студэнтаў супраць адмены льгот. У выніку пяцёра актывістаў былі затрыманыя і правялі амаль трое сутак у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна. Зьбіты Ільля Шуст знаходзіцца ў 4-ым гарадскім шпіталі, медыкі зафіксавалі ў хлопца шматлікія цялесныя пашкоджаньні.