viasna on patreon

Пад час разгону студэнцкай акцыі было затрымана шасцёра актывістаў

2007 2007-06-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, пад час разгону акцыі пратэсту студэнтаў супраць адмены льгот былі затрыманы 6 удзельнікаў. Гэта Павел Вінаградаў, Вадзім Баравік, Павел Чумакоў, Павел Вільтоўскі, Аляксандр Баразенка і Павел Маркевіч. Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбудуцца суды над затрыманымі актывістамі.

Нагадаем, што акцыя пратэсту студэнтаў супраць адмены льгот была жорстка разагнаная 1 чэрвеня ў Менску супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, з прымяненьнем фізічнай сілы. Адзін з яе ўдзельнікаў Ільля Шуст знаходзіцца ў 4-ым гарадскім шпіталі. Медыкі зафіксавалі ў хлопца садно левай ныркі, падазрэньне на чэрапна-мазгавую траўму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства