viasna on patreon

Гродна: 4 красавіка пройдзе суд над Алесем Дзянісавым

2014 2014-04-02T17:16:31+0300 2014-04-02T17:16:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aposhni_zolak_5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Дзянісаў, канцэрт "Апошні золак". Фота "Радыё Рацыя

Алесь Дзянісаў, канцэрт "Апошні золак". Фота "Радыё Рацыя

   4 красавіка а 11.40 у Ленінскім раённым судзе Гродна адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы мясцовага журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава. Гарадзенская міліцыя абвінавачвае яго ў парушэнні часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. Алесю Дзянісаву пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.

   Нагадаем, што 6 лютага Алесь Дзянісаў запісаў матэрыял для тэлеканалу Белсат. Сюжэт датычыў пастаноўкі спектаклю “Фаўст. Сны” паводле класіка нямецкай літаратуры. Матэрыял, які запісаў Алесь Дзянісаў, пазней дэманстраваўся на тэлеканале. Гэта і стала нагодай для складання адміністрацыйнага пратаколу.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства