viasna on patreon

Чарговы студэнт адлічаны за грамадскую актыўнасць

2014 2014-04-02T12:21:44+0300 2014-04-02T12:21:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/studentyaudytoryja.jpg

З інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адлічаны яшчэ адзін актыўны студэнт, сябра Руху "За Свабоду" - Мікіта Семяненка. Па версіі кіраўніцтва інстытута, адлічэнне адбылося за акадэмічную непаспяховасць, бо Мікіта не здаў залік. Сам ён настойвае, што менавіта ягоная актыўная грамадзянская пазіцыя стала сапраўднай прычынай:

- Выезды за мяжу, удзел у мясцовых выбарах і мая актыўная палітычная пазіцыя, што тычыцца назірання ў Беларусі і за мяжой, паўплывалі на маё адлічэнне. Выйшла так, што па замежнай літаратуры ў мяне назбіралася нейкая колькасць “энак”. І выкладчык на мяне пакрыўдзіўся, падумаў, што я яго не паважаю, сказаў, што я залік не атрымаю, бо “па ўсялякіх Вільнях раз’язджаю”.

“Відавочна, што рэпрэсіўная сістэма ў дачыненні да актыўных студэнтаў працягвае дзейнічаць”, - заўважае намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

- Зараз яна набірае больш вычварныя формы. Кіраўнікі беларускіх вну разумеюць, што адлічаны студэнт не застанецца без дапамогі, ён можа быць уладкаваны на вучобу ў адзін з еўрапейскіх вузаў, перадусім, па праграме Каліноўскага. Таму яны стараюцца ўсялякім чынам не дапусціць найперш раскрыцця інфармацыі пра падобныя выпадкі з выключэннем студэнтаў. Па-другое, таго, каб студэнт з’ехаў з краіны і ўладкаваўся.

Таму, паводле Юрася Губарэвіча, Рух "За свабоду" лічыць неабходным агалошваць такія факты ціску на палітычна актыўную моладзь, і забяспечыць працяг навучання рэпрэсаваным студэнтам - за мяжой.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства