viasna on patreon

Зміцер Хведарук: Мы правядзем сапраўдны Еўрапейскі Марш

2007 2007-06-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевая арганізацыя “Малады Фронт” падтрымлівае правядзенне ўвосень гэтага года ў Менску Еўрапейскага Марша. “Малады Фронт”, які прытрымліваецца еўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасцяў, абавязкова выйдзе сёлета ўвосень на вуліцы нашай сталіцы. Мы правядзем сапраўдны Еўрапейскі Марш. Яшчэ раз Беларусь скажа, што яна павінна быць у Еўропе. Апошнім часам мы адчуваем вялікую падтрымку еўрапейскіх краінах, на нашы нацыянальныя святы ўсё часцей прыязджаюць палітыкі з Еўропы. Мы мусім яшчэ раз паказаць здольнасць і гатоўнасць увайсці ў склад аб’яднанай дэмакратычнай Еўропы”, – заявіў лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Хведарук у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

У сувязі з праведзеным на мінулым тыдні Кангрэсам дэмакратычных сілаў, моладзевы лідэр таксама адзначыў, што “Малады Фронт” выступае “за адкрытае змаганне з дыктарурай”.

“Мы супраць пустых заяў, супраць адседжвання ў перадвыбарчых штабах. Дэмакраты маюць вялікую падтрымку насельніцтва і павінны прадэманстраваць уладзе гэту падтрымку падчас масавых акцыяў пратэсту. Таму мы падтрымліваем рух “За Свабоду” і Аляксандра Мілінкевіча. Гэтага палітыка прызнала ўся Еўропа, яго ведае кожны жыхар Беларусі - ад Малога Сітна да Чарнобыльскай зоны. Мы будзем падтрымліваць яго надалей”, -- адзначыў лідэр “Маладога Фронту”.

Тым не менш, “Малады Фронт” не адмаўляецца ад дыялога з уладамі. “Пасля таго як былі вызваленыя палітвязні Мікола Статкевіч і Павал Севярынец, пасля таго, як быў вынесены такі мяккі прысуд па справе “Маладога Фронту”, мы не адмаўляемся ад таго, што цяпер можна ісці на перамовы з уладамі”, -- кажа Зміцер Хведарук.

Крыніца: Хартыя 97.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства