Прымі ўдзел у семінары па маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабодаў у Беларусі
Удзельнікі пазнаёмяцца з метадалогіяй маніторынгу і вопытам яго правядзення, арганізацыі працы і г.д. Вынікі маніторынгу ўвойдуць у даклад, які будзе прадстаўлены ў Балонскі Сакратарыят. На падставе справаздачаўпа маніторынгу будзе прымацца рашэнне аб прыняцці Беларусі ў Балонскі працэс у 2015 годзе.
Прыём заявак на ўдзел заканчваецца 1 красавіка.
Семінар пройдзе 6 красавіка ў Менску прыблізна з 11.00 да 16.30.
Ёсць магчымасць аплаты дарогі для іншагародніх удзельнікаў.
Да ўдзелу запрашаюцца зацікаўленыя і гатовыя да працы студэнты і актывісты, члены арганізацый-партнёраў і ўсе, каму не абыякавы лёс беларускіх студэнтаў.
Мэты маніторынгу:
1) Ацаніць і паказаць рэальны маштаб парушэнняў акадэмічных свабодаў у Беларусі.
2) Сфарміраваць у акадэмічнай супольнасці і грамадзянскай супольнасці Беларусі адчувальнасць да парушэнняў акадэмічных свабодаў.
3) Садзейнічаць зніжэнню колькасці і аб'ёму парушэнняў акадэмічных свабодаў.
Нагадаем, Беларусь у 2011 годзе афіцыйна падала заяўку на ўступленне ў Балонскі працэс. Аднак просьба была адхіленая праз тое, што наша краіна не прытрымліваецца асноўных прынцыпаў і каштоўнасцяў Балонскага працэсу, такіх як акадэмічныя свабоды, універсітэцкая аўтаномія, удзел студэнтаў у кіраванні адукацыяй.
Для таго, каб ацаніць прагрэс Беларусі ў выкананні вышэй пазначаных прынцыпаў, было прынята рашэнне пачаць маніторынг парушэнняў акадэмічных свабодаў у ВНУ Беларусі. Вынікі маніторынгу будуць перыядычна адпраўляцца ў Балонскі Сакратарыят і іншыя аўтарытэтныя еўрапейскія арганізацыі і структуры.
Арганізатары семінара - «Грамадскі балонскі камітэт» і МПГ «Студэнцкая Рада». Па ўсіх пытаннях пішыце на mr.barrister.com@gmail.com.