У Кармянскім раёне яўка на выбарах склала амаль 100%
https://spring96.org/be/news/70213
2014
2014-03-27T12:57:25+0300
2014-03-27T12:57:25+0300
2014-03-27T12:57:25+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vybary23.03.2014.jpg
Як паведаміла Кармянская раённая выбарчая камісія, яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў 23 сакавіка склала 98,26%.
Усе акругі ў раёне былі безальтэрнатыўнымі, як і ў большасці раёнаў Гомельскай вобласці.
У Брагінскім раёне, паведамляе райвыканкам, яўка склала 95,15%.
Веткаўскі райвыканкам заяўляе аб яўцы 93,4% выбаршчыкаў. Жыткавіцкая раённая газета «Новае Палессе» піша пра яўку 89,39%. Таксама, паводле інфармацыі выдання, больш чым на 20 сельскіх участках яўка склала 100%.
Паводле інфармацыі Гомельскай абласной выбарчай камісіі, у пяці раёнах вобласці яўка склала больш чым 90%, а ў цэлым па вобласці на ўчасткі прыйшло 80,88% выбаршчыкаў.