Старшыня ПАРЭ выказаў падтрымку беларускім дэмакратам
Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн выказаў падтрымку беларускім апазыцыйным сілаў у лісьце на імя лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. “Мая пазыцыя ў падтрымку дэмакратычных рэформаў заўжды ўключала падтрымку апазыцыйных сілаў як неабходнага элемэнту палітычнага плюралізму” – піша кіраўнік ПАРЭ.
Рэнэ ван дэр Ліндэн падкрэсьліў свой “даўні і вялізны інтарэс да сытуацыі ў Беларусі і палітычнаму разьвіцьцю гэтай краіны”. У лісьце старшыня ПАРЭ тлумачыць, чаму ён ня здолеў наведаць Кангрэс дэмакратычных сілаў. “На жаль, у мяне не было магчымасьці ўзяць удзел у Кангрэсе з-за абавязацельстваў, якія я быў ня здольны адмяніць”, -- піша Ван дэр Ліндэн.
Кіраўнік ПАРЭ наведваў Беларусь у студзені гэтага году, паведамляе Радыё Свобода.