viasna on patreon

Бабруйск: палова дэпутатаў гарсавету -- дырэктары

2014 2014-03-26T11:17:35+0300 2014-03-26T11:17:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па афіцыйнай інфармацыі, выбары ў Бабруйску адбыліся на ўсіх выбарчых участках, у гарадскі Савет былі абраныя 40 дэпутатаў. Адметна, што пераважная колькасць з іх займаюць высокія пасады -- гэта дырэктары, начальнікі, інжынеры.

У гарсавет прайшло 19 дырэктараў - прадпрыемстваў, школ, коледжаў. Сярод іх, напрыклад, дырэктар лесатэхнікума Аляксандр Кубрак, фабрыкі "Славянка" Тэймураз Бачарашвілі, бабруйскіх электрасетак Вячаслаў Азярэц, гатэля "Турыст" Аляксандра Вінарская, аўтобуснага парка Уладзімір Стэльмак, камбіната хлебапрадуктаў Валерый Сямёнаў, дырэктар "ТАіМ" Аляксей Луцэнка, гендырэктар "Бабруйскаграмаш" Сяргей Казачонак ды іншыя.

Таксама ў гарсавет патрапілі намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Віталь Грахоўскі і намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Міхаіл Жолудаў. Прайшоў адбор і намеснік начальніка УУС гарвыканкама Аляксандр Сяргееў.

Чатыры галоўныя лекары - санаторыя імя Леніна Андрэй Мікановіч, бальніцы хуткай дапамогі Уладзімір Белагураў, паліклінікі №3 Наталля Кізімава, паліклінікі №7 Ірына Нецвятаева, таксама патрапілі ў гарсавет. Кампанію ім складуць загадчыцы дзіцячых садкоў Валянціна Максімава і Рэгіна Харанека.

Сярод новаабраных дэпутатаў ёсць яшчэ старшыня Беларускага аб'яднання ветэранаў Галіна Малікава, старшыня гарадской арганізацыі Беларускага прафаесйнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Валянціна Суворава, ідэолаг ААТ "Белшына" Аляксандр Старых, ідэолаг ААТ "Бабруйскі гарбарны камбінат" Васіль Зубар, начальнік упраўлення па труду, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама Наталля Казакова.

Рэшту складаюць чатыры інжынеры - Ала Кандратовіч з "Белпошты", Віктар Хадасевіч - галоўны інжынер ААТ "Мясакамбінат", Аляксандр Сярэдзіч з ААТ "Белшына", Яўгенія Бармоціна з Бабруйскіх цепласетак, а таксама начальнік аддзела з завода ТДіА Таццяна Арцімовіч і майстар упраўлення тэхнічнага кантроля ААТ "Беошына" Ігар Салановіч.  

Адзіная дэпутатка, якая не займае высокую пасаду - Таццяна Барысік, яна працуе медсястрой у стаматалагічнай паліклініцы № 1.

У склад абноўленага гарсавета не патрапіў ні адзін з шасці прэтэндэнтаў ад бабруйскіх дэмсіл.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства