viasna on patreon

Гродна: журналіста абвінавачваюць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі

2014 2014-03-24T13:34:31+0300 2014-03-24T14:50:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aposhni_zolak_5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Дзянісаў, канцэрт "Апошні золак". Фота "Радыё Рацыя

Алесь Дзянісаў, канцэрт "Апошні золак". Фота "Радыё Рацыя

   Гарадзенскага сябра “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Алеся Дзянісава вінавацяць у нібыта здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па частцы 2 артыкулу 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. Цяпер журналісту-фрылансеру пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.

   Прадстаўнік аддзялення міліцыі №1 Гродна па вуліцы Гараднічанскай, куды быў выкліканы Дзянісаў, Алег Кока азнаёміў журналіста з пратаколам пра адміністрацыйнае правапарушэнне. У ім сказана, што, паводле сведчанняў галоўнага рэжысёра Гродзенскага абласнога тэатру лялек Алега Жугжды, 6 лютага 2014 года Алесь Дзянісаў запісаў матэрыял для тэлеканалу “Белсат”. Сюжэт датычыў пастаноўкі спектаклю “Фаўст. Сны” паводле класіка нямецкай літаратуры. Матэрыял, які запісаў Алесь Дзянісаў, пазней дэманстраваўся на тэлеканале “Белсат”.

   На гэтым тыдні матэрыялы адміністрацыйнай справы будуць перададзены ў суд.

  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства