Упраўленьне юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму вынесла папярэджаньне Лоеўскаму грамадзкаму аб`яднаньню "Спрыяньне захаваньню навакольнага асяродзьдзя і культурна-гістарычнай спадчыны "Карані".
https://spring96.org/be/news/701
2003
2003-09-22T10:00:00+0300
2003-09-22T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Карані" атрымалі папярэджаньне празь месяц пасьля завяршэньня праверкі дзейнасьці аб`яднаньня гомельскім Упраўленьнем юстыцыі. У даведцы, падрыхтаванай чыноўнікамі па выніках праверкі, былі ўказаныя толькі дробныя парушэньні, якія не пацягнулі за сабой ніякіх санкцыяў. Але празь нейкі час аб`яднаньню вынесьлі папярэджаньне за разьмяшчэньне юрыдычнага адрасу ў жылым доме, што парушае Жыльлёвы кодэкс.
На думку сябраў "Каранёў", такое папярэджаньне невыпадковае: пошук новага юрыдычнага адрасу ў адміністрацыйных памяшканьнях ускладнены ня толькі аб`ектыўнымі прычынамі, але і няпростымі стасункамі зь мясцовымі ўладамі - бакі маюць прынцыпова адрозныя гледзішчы на пытаньне захаваньня гістарычнай спадчыны Гомельшчыны.
Прэс-служба Асамблеі НДА