viasna on patreon

Практыка ўсынаўлення чужых дзяцей у Беларусі распаўсюджаная толькі сярод людзей з сярэднім дастаткам

2007 2007-05-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Практычна няма выпадкаў, каб усынаўленнем займаліся "новыя беларусы", паведаміў на прэс-канферэнцыі ў аўторак начальнік упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай працы Міністэрства адукацыі Беларусі Георгій Бутрым.

"Новыя беларусы" ніколі не бяруць на выхаванне ў свае сем`і чужых дзяцей, не займаюцца ўсынаўленнем. Пераважная колькасць сацыяльных сірот у Беларусі ўзятыя на выхаванне або усыноўленыя людзьмі з сярэднім дастаткам", сказаў Г.Бутрым.

Разам з тым ён адзначыў, што "ў рэспубліцы скарачаецца колькасць дамоў-інтэрнатаў для сацыяльных сірот. У мінулым годзе іх было зачынена каля 10-ці, і цяпер такіх устаноў налічваецца не больш як 300".

Па словах Г.Бутрыма "каля 72 адсоткаў сацыяльных дзяцей-сірот, якіх цяпер у рэспубліцы налічваецца каля 35 тысяч, знаходзяцца ў замяшчаючых сем'ях", паведаміў “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства