480 наймальнікаў адмовілі ў працы асобам, чыіх дзяцей выхоўвае дзяржава
https://spring96.org/be/news/7006
2007
2007-05-30T10:00:00+0300
2007-05-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Больш за 480 наймальнікаў сёлета адмовіліся ўзяць на працу асобаў, якія пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, а таксама тых чые дзеці знаходзяцца на ўтрыманні дзяржавы. Толькі 7 кіраўнікоў прадпрыемстваў прыцягнутыя за такая адмовы да адказнасці, – паведамляе “?#152;нтерфакс”.
Чыноўнікі лічаць, што падобная сітуацыя выкліканая адсутнасцю ў Беларусі механізма стымулявання прадпрыемстваў, якія будуць працаўладкоўваць асобаў згаданай катэгорыі. Напрыклад, ільготаў у падаткаабкладанні.
Пазыка дзяржаве з боку асобаў, змешчаных ва ўстановы закрытага кшталту, чые дзеці знаходзяцца на ўтрыманні дзяржавы, складае 13 мільярдаў беларускіх рублёў. Яшчэ 11 мільярдаў рублёў вінныя асобы, якія адбываюць пакаранні ва ўстановах адкрытага кшталту.