viasna on patreon

Суд Цэнтральнага раёна Менску аштрафаваў пратэстанцкага пастара Яраслава Лукасіка і забараніў яму ўезд у Беларусь

2007 2007-05-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў міліцыю Цэнтральнага раёна Менску быў выкліканы пратэстанцкі пастар, грамадзянін Польшчы Яраслаў Лукасік, паведаміла Хартыя'97.

Яго аштрафавалі на адну базавую велічыню і загадалі да 7 чэрвеня пакінуць тэрыторыю Беларусі. Пастару таксама забаранілі на пяць гадоў уезд у Беларусь.

Нагадаем, на Яраслава Лукасіка быў складзены пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага набажэнства ў Менску.

Яраслаў Лукасік і яго жонка, грамадзянка Рэспублікі Беларусь Наталля Лукасік, маюць траіх дзяцей. Такія дзеянні ўлад разбіваюць шматдзетную сям'ю або змушаюць яе пакінуць нашу краіну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства