Еўрасаюз заклікаў афіцыйны Мінск вызваліць беларускіх палітвязняў
https://spring96.org/be/news/7003
2007
2007-05-30T10:00:00+0300
2007-05-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Еўрасаюз заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць аднаго з лідэраў «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча і іншых палітвязняў.
Нямеччына, краіна-старшыня ЕС, зноў прапанавала Беларусі «пачаць паўнавартасны дыялог у рамках Еўрапейскай палітыкі дабрасуседства». У заяве падкрэсліваецца, што магчымасць пачатку супрацоўніцтва залежыць ад беларускага ўраду і выканання абавязацельстваў па шанаванню дэмакратычных каштоўнасцяў, правоў чалавека.
Еўрасаюз лічыць, што дыялог магчымы пасля пачатку дэмакратычных рэформаў у Беларусі, паведаміў БелаПАН.