1 чэрвеня ў Магілёве адбудзецца пікет супраць адмены ільготаў
https://spring96.org/be/news/7001
2007
2007-05-30T10:00:00+0300
2007-05-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Магілёўскі гарвыканкам дазволіў групе грамадзкіх актывістаў правесьці ў Міжнародны дзень абароны дзяцей пікет супраць адмены льготаў.
Як паведамілі “Свабодзе” заяўнікі, у пікеце возьмуць удзел блізу 30 чалавек. Пікетоўцы будуць пратэставаць супраць адмены сацыяльных гарантыяў для інвалідаў, вэтэранаў вайны і працы, студэнтаў ды школьнікаў.
Пікет адбудзецца ў вызначаным гарадзкой уладай месцы – на пляцоўцы перад палацам культуры і адпачынку магілёўскага гарвыканкаму. Адказнасьць за ягонае правядзеньне ўскладзеная на заяўнікаў: Галіну Лісіцыну, Валера Беразіенка, Уладзімера Шанцава ды Аляксандра Каралёва.