viasna on patreon

Арыштаваны сябра Беларускай Партыі Свабоды

2002 2002-08-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 жніўня, каля дзевяці гадзін вечара на Кастрычніцкай плошчы ў Менску быў затрыманы сябра Беларускай Партыі Свабоды Ілля Ядранцаў. Затрыманне ажыццяўлялі міліцыянты-АМАПаўцы. Спадар Ядранцаў паводзіў сабе прыстойна, быў цвярозы – адзіная ягоная віна была ў тым, што ён, ідучы па вуліцы, размаўляў са сваімі сябрамі па-беларуску. Падчас затрымання ён паводзіў сабе карэктна, супраціву не аказваў, аднак АМАПаўцы дзейнічалі падкрэслена жорстка. Затрыманы быў дастаўлены ў гарадскі аддзел міліцыі Ленінскага раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства