Суддзя абвясціў прысуд актывістам “Маладога фронту”
Перад пачаткам судовага паседжаньня каля будынку суду Савецкага раёну Менска сабралася прыкладна 150 чалавек. Гэта моладзь, прадстаўнікі інтэлегенцыі, журналісты. Частка прадстаўнікоў СМІ была прапушчана ў залу суда.
Нагадаем, што ўчора дзяржабвінаваўца Міхонская "прапанавала" пакараць чатырох маладафронтаўцаў штрафам у 500 б.в. кожнага (15 млн 500 тыс.), а Насту Палажанку -- выпраўленчымі працамі.
Тым часам судзьдзя пачаў абвяшчаць прысуд. Зміцер Федарук пакараны грашовым штрафам у памеры 40 базавых велічыняў, Алег Корбан, Барыс Гарэцкі і Аляксей Янушэўскі па 30 базавых. У дычыненьні да Насты Палажанкі суд быў больш лаяльны. Яна атрымала судовую перасьцярогу. Такім чынам, перад націскам міжнарожнай супольнасьці і грамадскасьці улады вымушаны былі адступіць.