viasna on patreon

У Магілёве дазволены мітынг супраць скасавання льготаў

2007 2007-05-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі гарвыканкам даў дазвол на правядзенне 1 чэрвеня мітынгу і пікету супраць праэкту закона аб адмене льготаў паведамляе Хартыя 97.

11 траўня кіраўнікі абласных філіяў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі працы і Партыі камуністаў Беларускай падалі ў выканкам Магілёва запрос аб правядзенні мітынгу. 28 траўня яны атрымалі адказ з дазволам.

Меркаванае месца правядзення мітынгу – пляцоўка каля Дома культуры, амаль на ўскраіне горада. Зараз заяўнікі прапаноўваюць магілёўскай моладзі далучыцца да мерапрыемства, разам заняцца яго падрыхтоўкай і правядзеннем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства