viasna on patreon

Ярмошына параіла кандыдатам у дэпутаты пісаць блогі

2014 2014-03-19T13:14:50+0300 2014-03-19T13:14:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-press.jpg
Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Калі выбаршчыкі не ходзяць на сустрэчы з кандыдатамі ў дэпутаты, то апошнім варта абзавесціся блогамі, каб народ змог даведацца пра іх.

 

Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына прапанавала арыгінальны спосаб кампенсаваць недахоп жывых зносінаў паміж кандыдатамі і выбаршчыкамі: з дапамогаю інтэрнэт-блогаў.

«На сустрэчы яны не ходзяць, ды й кандыдаты іх мала праводзяць. Праз віртуальныя зносіны выбаршчыкі могуць высветліць усе пра кандыдата і зрабіць асэнсаваны выбар», — канстатуе спадарыня Ярмошына.

Паводле словаў старшыні ЦВК, выбаршчыкі актыўна карыстаюцца сайтам Цэнтральнай камісіі. «Мы знаходзімся ў актыўнай электроннай перапісцы з выбаршчыкамі», — сказала яна.

Улічваючы сусветную практыку, Беларусі таксама не варта спяшацца з увядзеннем электроннага галасавання, лічыць Лідзія Ярмошына.

«Мяркую, што мы таксама павінны выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі, перш за ўсё, як сродак апублікавання вынікаў выбараў і вынікаў ўсёй кампаніі, азнаямлення з імі выбаршчыкаў», — удакладніла яна.

Лідзія Ярмошына прыняла сёння ўдзел у датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. Старшыня ЦВК прагаласавала на сталічным участку № 48.

Датэрміновае галасаванне ў Беларусі будзе доўжыцца па 22 сакавіка ўключна. Дзень выбараў прызначаны на 23 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства