viasna on patreon

Савет рэспублікі ўхваліў законапраект аб скарачэньні ільготаў

2007 2007-05-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За скарачэньне ільготаў прагаласавалі ўсе 47 сябраў палаты, што былі ў залі. Нагадаем, што 23 траўня ніжняя палата Нацыянальнага сходу, Палата прадстаўнікоў, прыняла законапраект адразу ў двух чытаньнях. Ён прадугледжвае скарачэньне сацыяльных ільготаў прыкладна на чвэрць, што складае прыблізна 70 мільёнаў даляраў, паведамляе Радыё Свабода.

Законапраект у Савеце рэспублікі прадстаўляў старшыня камісіі па гуманітарных пытаньнях Анатоль Новікаў. Ён падкрэсьліў, што ў выпадку ўхваленьня праекту ён уступіць у дзеяньне зь 1 студзеня 2008 году, а на працягу 3 месяцаў будзе падрыхтаваны ўказ прэзыдэнта аб адраснай сацыяльнай дапамозе.

Дэпутаты не задалі ані спадару Новікаву, ані міністру працы і сацыяльнага забесьпячэньня Ўладзімеру Патупчыку, які знаходзіўся ў залі, ніводнага пытаньня. Уся працэдура прадстаўленьня і ўхваленьня законапраекту заняла 4 хвіліны.

Цяпер ён стане законам, калі будзе падпісаны кіраўніком дзяржавы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства