Адна з падазраваных па справе “Маладога фронту” Наста Палажанка можа пазбегнуць штрафу
Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў аштрафаваць лідэраў незарэгістраванага “Маладога фронту” на вялікія сумы – кожнага на 500 базавых велічыняў, што прыкладна складае больш за 7200 даляраў.
Як стала вядома ПЦ "Вясна", у дачыненьні да непаўнагадовай Насты Палажанкі можа быць выкарыстаны артыкул 117 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь “зняволеньне непаўнагадовага з выкарыстаньнем прымусовых мер выхаваўчага характару", г.зн. без прымяненьня крымінальнага пакараньня. Такімі пакараньнем можа стаць перасцярога, абмежаваньне свабоды адпачынку непаўнагадовага на тэрмін да 6 месяцаў, забарона наведваньня пэўна вызначаных месцаў і г. д. У любым выпадку такія меры носяць выхаваўчы характар.
Прысуд актывістам "Маладога фронту" будзе абвешчаны заўтра, 29 траўня, у 15-00