viasna on patreon

Родныя расстралянага Уладзіслава Кавалёва звярнуліся да Генеральнага пракурора

2014 2014-03-12T09:19:08+0300 2014-03-12T09:19:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavaleva-lubou-placha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Любоў Кавалёва.

Любоў Кавалёва.

Любоў Кавалёва -- маці Уладзіслава Кавалёва, аднаго з расстраляных 2 гады таму па абвінавачванні ў здзяйсненні тэракта ў менскім метро, і ягоная сястра Таццяна Казяр накіравалі Генеральнаму пракурору РБ Аляксандру Канюку заяву з патрабаваннем узнавіць расследаванне справы па адкрытых новых абставінах з наступнай рэабілітацыяй.

Гэтымі новымі абставінамі яны лічаць рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН, згодна з якім дзяржава парушыла права на жыццё асуджанага, а таксама шэраг правоў, гарантаваных нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі стандартамі: забарона ўжывання фізічнай сілы, прэзумпцыя невінаватасці, стандарты справядлівага правасуддзя.

Заяўнікі адзначаюць, што выяўленыя парушэнні могуць быць выпраўлены толькі шляхам перагляду крымінальнай справы

- Гэта адзіная магчымасць на цяперашні час перагледзець справу і рэабілітаваць Уладзіслава, -- пагаджаецца са сваякамі праваабаронца Раман Кісляк. - Паколькі з рашэння Камітэта вынікае, што пры разглядзе справы былі дапушчаны шматлікія працэсуальныя парушэнні і парушэнні мінімальных стандартаў справядлівага правасуддзя.

Камітэт вынес рашэнне згодна Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і Факультатыўнаму пратаколу, які Беларусь падпісала і ратыфікавала.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства