Кацярыну Садоўскую выпусьцілі з калоніі
https://spring96.org/be/news/6969
2007
2007-05-25T10:00:00+0300
2007-05-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня з жаночай калоніі ў Гомелі на волю выйшла праваабаронца Кацярына Садоўская.
Цікава, што літаральна тыдзень таму Кацярыне Садоўскай было адмоўлена ў датэрміновым вызваленьні па прычыне таго, што “зьняволеная ня стала на шлях выпраўленьня”. І раптам – вызваленьне. Такім чынам гэта трэцяе датэрміновае вызваленьне за апошні час. Нядаўна на волю выйшлі Павал Севярынец і Мікалай Статкевіч.
ПЦ “Вясна” нагадвае, што праваабаронца Кацярына Садоўская асуджаная на 2 гады за паклёп на Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.