Міліцыянты спрабавалі затрымаць Уладзіміра Малярчука
Учора ў пад’ездзе свайго дома двое міліцыянтаў спрабавалі затрымаць лідэра вілейскай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Малярчыка. Падставай стала жаданне праваахоўнікаў праверыць сумку апазіцыянера.
Шточацвер Малярчук прывозіць з Мінска недзяржаўную прэсу. Такім чынам ён дастаўляе вілейскім падпісчыкам “Народную волю”, “Нашу Ніву”, “Товарищ” ды іншыя выданні. Як паведаміў Малярчук “Еўрапейскаму радыё”, пасля таго, як ён адмовіўся не толькі паказваць міліцыянтам сваю сумку, але і ехаць з імі ў пастарунак, адзін з іх патэлефанаваў кіраўніку вілейскай міліцыі Васілю Малікаву.
Пасля кароткай размовы, міліцыянты са словамі: “Гэтым разам можаш быць вольным”, - адпусцілі актывіста. Малярчук лічыць, што прычынай увагі з боку праваахоўнікаў стаў яго ўдзел у Кангрэсе дэмакратычных сілаў, паведамляе Еўрапейскай радыё.