23 траўня ў Гродне намаганнямі актывістаў кампаніі “Выратуем Гародню” быў ўратаваны будынак канца XIX стагоддзя
https://spring96.org/be/news/6959
2007
2007-05-24T10:00:00+0300
2007-05-24T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла Еўрарадыё,10 моладзевых актывістаў перагарадзілі шлях бульдозеру, які ўжо быў гатовы знішчыць частку сцяны старажытнага завадскога будынка. Будаўнікам нічога не заставалася як дачакацца канца працоўнага дня і пакінуць месца “аднаўленчых” працаў.
Як адзначаюць актывісты з кампаніі па выратванню старой часткі Гродна, спроба знішчэння былога млына сталася для іх вялікай нечаканасцю. У спісе будынкаў, якія адводзяцца пад знос, былы млын не значыцца. Таму і моладзевых дзяжурстваў каля будынка не праводзілася.
Будынак жа выратаваў ананімны званок жыхара Гродна, які і паведаміў пра пачатак прац па яго зносу.