viasna on patreon

У Магілёве сябра БСДП прымусова выселілі з інтэрната

2014 2014-03-04T14:44:27+0300 2014-03-04T14:44:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zalozny-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Залозны.

Мікалай Залозны.

Сёння, 4 сакавіка, судовыя выканаўцы выселілі сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мікалая Залознага, які пражываў ў інтэрнаце “Магілёўаблсельбуда” па вуліцы Касманаўтаў, 45.

Нагодай для высялення стала рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва, які пастанавіў перасяліць Мікалая Залознага з інтэрнацкага пакою на ложка-месца ў іншы інтэрнат, які знаходзіцца па вуліцы Залуцкага ў Магілёве.

Прычынай для перасялення сацыял-дэмакрата з аднаго інтэрната ў іншы стала тое, што ён больш не працуе ў гарадскім унітараным камунальным жыллёва-эксплуатацыйным прадпрыемстве “Магілёўаблсельбуд”, дзе раней ён працаваў простым сантэхнікам і атрымаў пакой на час сваёй працы.

“Я не ведаю прычыну, па якой адбылася гэтая ратацыя з аднаго інтэрната ў іншы. Верагодна, гэта адбылося з-за таго, што мяне потым паспрабуюць выселіць і з таго інтэрната, дзе мне далі ложка-месца. Гэта такі першы крок з боку кіраўніцтва гэтай арганізацыі”, - гаворыць ветэран працы і пенсіянер Мікалай Залозны.

Актывіст адзначае, што іншага месца жыхарства ў яго няма і ў выпадку, калі яго высяляць з ложка-месца, то ён застанецца на вуліцы.

Нагадаем, што Мікалай Залозны быў звольнены за палітыку ў канцы 2012 года. Спрабаваў аднавіцца на працы праз суд, абараняў свой гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю ў судзе, а таксама судзіўся з нагоды жадання яго былога начальніка Паўла Шышова выселіць яго з інтэрната. Прайшоў 7 судоў, аднак праўды дабіцца так і не здолеў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства