Яна Міхайлаву і Міколу Коршунава аштрафавалі на 310 000 рублёў
https://spring96.org/be/news/6949
2007
2007-05-24T10:00:00+0300
2007-05-24T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістам моладзевага дэмакратычнага руху Яну Міхайлаву і Міколу Коршунаву суд Маскоўскага раёну Менску прысудзіў штраф дзесяць базавых велічыняў кожнаму (гэта 310 тысячаў рублёў), паведамляе Радыё Свабода.
Падтрымаць актывістаў у суд прышлі іх паплечнікі. Яны надзелі жоўтыя майкі з надпісамі “Без квітка, бо льготаў няма”.
Міколу Коршунава і Яна Міхайлава затрымалі спэцназаўцы 23 траўня на вуліцы Ленінградзкай пасьля правядзеньня на плошчы Незалежнасьці акцыі пратэсту супраць скасаваньня льготаў.