viasna on patreon

Правакацыі вымусілі Міколу Статкевіча напісаць заяву аб бяспечным утрыманні

2014 2014-03-03T16:52:33+0300 2014-03-03T16:53:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svabodu_statkievichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як лічыць сам Мікола Статкевіч, правакацыі пачасціліся ў сувязі з жаданнем уладаў прымусіць яго напісаць прашэнне пра памілаванне. Яшчэ адной прычынай ён называе пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне, паведамляе сайт statkevich.org.

Жонка палітвязня не гатовая каментаваць гэтае здарэнне.

На дадзены момант палітвязень Статкевіч знаходзіцца ў заключэнні ў адзіночнай камеры ў турме № 4 у горадзе Магілёве.

Нагадаем, Мікола Статкевіч быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Арыштаваны пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць іх фальсіфікацый. 26 мая 2011 года сталічным судом апазіцыйны палітык быў прысуджаны да шасці гадоў турмы ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

 

Паводле сайта naviny.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства