viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-02-25T12:04:10+0300 2014-03-21T16:43:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

 

Анонс выпуску:

 

“Хроніка пераследу”: Генадзь Лойка будзе судзіцца з "Белінвестбанкам" за права абслугоўвацца па-беларуску. Кніга Валера Карбалевіча "Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт" перададзена на экспертызу ў КДБ.

 

"Падзея тыдня":  "Праваабаронцы за свабодныя выбары" падвялі вынікі вылучэння і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах.

 

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Таццяна Караткевіч падводзіць вынікі 4-гадовай дзейнасці кампаніі "Гавары праўду".

 

"Навіны палітвязняў": лісты салідарнасці і падтрымкі ад «Міжнароднай амністыі» Мікалаю Статкевічу і Мікалаю Аўтуховічу.

 

У музычных паўзах – французскія хіты Lara Fabian, Mylene Farmer, Nicoletta, Patricia Kaas, Louis Garrel.

 

Слухаць выпуск:

 

https://spring96.org/images/upload/sound/2014-09/2014-02-25_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства