viasna on patreon

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла праект закона “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзянаў”

2007 2007-05-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ён прадугледжвае пазбаўленне льгот шэрагу катэгорый грамадзян, у тым ліку студэнтаў, пенсіянераў, інвалідаў, ліквідатараў аварыі на ЧАЭС. За прыняцце праекту закона прагаласавала – 101, супраць – 1 “дэпутат”.

Неўзабаве прыняты ніжняй палатай парламента праект закона "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян" будзе разгледжаны Саветам рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, паведаміла прэс-служба Хартыя'97.

Як паведамлялася раней, урад Беларусі лічыць неабходным спарадкаваць сацыяльныя льготы, правы і гарантыі для асобных катэгорый грамадзян.

Падаванне ільгот – найбольш выдатковая і неэфектыўная форма дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. Пра гэта сёння, прадстаўляючы законапраект аб упарадкаванні льгот, заявіў міністр працы і сацыяльнай абароны Уладзімір Патупчык.

Па яго словах, у 2006 годзе з бюджэту рэспублікі на фінансаванне льгот былі вылучаныя больш як Br600 млрд. Для параўнання: аб`ём фінансавання дапамогі сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей старэйшых за тры гады, за гэты самы перыяд склаў Br138 млрд., адраснай сацыяльнай дапамогі Br4,7 млрд. На нацыянальную праграму дэмаграфічнай бяспекі на 2007 год запланаванае вылучыць Br177 млрд.

"На ільготы марнуецца ў шмат разоў больш сродкаў, чым на самыя прыярытэтныя сацыяльныя праграмы, і больш чым у сто разоў, чым на дзяржаўную сацыяльную дапамогу", – падкрэсліў Уладзімір Патупчык.

У Беларусі на ільготы даводзіцца толькі 2,3% агульнага прыбытку сям`і. Як адзначыў Патупчык, ільготы не аказваюць адчувальнага ўплыву на сацыяльна-эканамічнае становішча малазабяспечаных людзей, скарачэнне ўзроўню беднаты, паляпшэнне дэмаграфічнага становішча.

Па словах міністра, цяпер яны размяркоўваюцца па фармальна-катэгарыяльнай прыкмеце без уліку патрэбнасці грамадзян. Нават пры вялікім аб`ёме фінансавання з бюджэту сума ільгот і датацыяў, у разліку на адну сям`ю, у месяц складае менш за Br20 тыс.

У новым законе “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян” плануецца захаваць асноўныя ільготы і гарантыі для людзей, якія маюць выбітныя заслугі перад дзяржавай альбо якім з прычыны свайго фізічнага стану і сацыяльнага становішча патрабуецца дзяржаўная падтрымка. Гэта Героі Савецкага Саюза, Героі сацыялістычнай працы, Героі Беларусі, поўныя героі ордэнаў Славы, Працоўнай славы, Бацькаўшчыны; інваліды і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны; інваліды першай і другой груп, дзеці-інваліды; непаўналетнія жыхары ў зонах радыеактыўнага забруджвання.

Для астатніх катэгорый насельніцтва льготы будуць скасаваныя цалкам або часткова. Ільготы не будуць распаўсюджвацца на сям'ю льготніка – імі будзе карыстацца толькі ён сам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства