viasna on patreon

На выбарах у Брэсцкі абласны савет у 17 акругах не будзе альтэрнатывы

2014 2014-02-22T11:18:30+0300 2014-02-22T11:18:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybary-2014-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Найбольшая канкурэнцыя на выбарах у гэты прадстаўнічы орган чакаецца ў Брэсцкай-Вузаўскай акрузе №10, дзе зарэгістравана пять прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат.

Увогуле ж па вобласці на 3042 дэпутацкіх месцы ў саветах розных узроўняў зарэгістравана 3339 кандыдатаў, з якіх 121 чалавек быў вылучаны палітычнымі партыямі. Найбольшае прадстаўніцтва маюць кандыдаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ( Грамада) - 34, Камуністычнай партыі Беларусі – 29, Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” - 20, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці – 13, Партыі БНФ – 10, Ліберальна-дэмакратычнай партыі - 9, Аб'яднанай грамадзянскай партыі – 6. Дарэчы, усяго палітычнымі партыямі было вылучана 130 чалавек, але без адмоваў рэгістрацыю прайшлі толькі прадстаўнікі Партыі БНФ, “Справядлівага свету” і РППС.
Варта таксама заўважыць, што палова зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты ў Брэсцкай вобласці (альбо 50,9% ад агульнай колькасці) з’яўляюцца дзеючымі дэпутатамі.


“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства