viasna on patreon

Гомель: два прэтэндэнты ад апазіцыі не прайшлі рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

2014 2014-02-20T14:41:44+0300 2014-02-20T14:41:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palata.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 лютага адбылося паседжанне акруговай камісіі Гомельскай-Навабеліцкай акругі №36 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Нагадаем, на выбарах у 2012 годзе дэпутат ад акругі не быў абраны: праўладны кандыдат, памочнік прэзідэнта па Гомельскай вобласці Ігар Пракапенка зняў сваю кандыдатуру, як і апазіцыйны – сябра АГП Уладзімір Няпомняшчых. А за кандыдата ад ЛДПБ электарат не прагаласаваў.

Падалі дакументы на рэгістрацыю 7 чалавек. Але Галіна Краўчанка ад Руху «За свабоду» і Андрусь Цянюта (сустаршыня «Маладога Фронту») не прайшлі рэгістрацыю. Галіна Краўчанка кажа, што камісія выказала прэтэнзіі да сабраных подпісаў. «На самой справе гэта было палітычнае рашэнне, бо ў нас моцная каманда, нас ведалі на акрузе, мы некалькі месяцаў працавалі там у межах кампаніі «НаваБеліца», - пракаментавала актывістка.

Кандыдатамі ў дэпутаты сталі Уладзімір Няпомняшчых (АГП), Віктар Хоміч («Справядлівы свет»), загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Алена Астапюк, заўгас дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Мікалай Шкірэеў і настаўніца сярэдняй школы №2 Вольга Судакова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства