viasna on patreon

22 траўня лідэр Вілейскай філіі АГП Уладзімір Малярчук звярнуўся у мясцовыя органы міліцыі і пракуратуры з афіцыйным запытам

2007 2007-05-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Справа тычыцца дзеянняў праваахоўных і фіскальных органаў у нядзелю, калі беларускія дэмакраты ўскладалі кветкі да месца пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у вёсцы Касута, паведаміла "Еўрапейскае радыё".

Па словах Уладзіміра Малярчука, у гэты дзень Вілейку наведалі сустаршыня грамадскага руху ўшанавання памяці ахвяраў рэпрэсій Юры Кузьняцоў, Уладзімір Колас і Сяргей Законнікаў. Разам з мясцовымі актывістамі дэмакратычнага руху яны і накіраваліся ў Касуту, каб ускласці кветкі да ўсталяванага там крыжа, паставіць свечкі і прачытаць малітву.

Падчас руху людзей суправаджалі супрацоўнікі міліцыі, мясцовага і абласнога ўпраўлення КДБ і, чамусці, АБЭЗ (аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі). На працягу ўсяго жалобнага мерапрыемства удзельнікаў шэсця здымалі на відэакамеру.

Уладзімір Малярчук сваім запытам начальніку міліцыі спрабые высветліць, з якой нагоды калону людзей суправаджаў АБЭЗ, а пракурору раёна – на якой падставе вялася відэаздымка мерапрыемства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства