viasna on patreon

Апошні непакараны заяўнік “Чарнобыльскага шляху” Анатоль Сідарэвіч накіраваў заяву ў УУС Савецкага раёна

2007 2007-05-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках "Еўрапейскага радыё", у ёй грамадзкі дзеяч асуджае метады, якімі карыстаюцца супрацоўнікі праваахоўных органаў, “замест таго, каб законным шляхам рассылаць людзям позвы ў міліцыю і суд”.

У прыватнасці, спадар Сідарэвіч піша: “18 мая па месцы маёй прапіскі прыйшлі двое. Іх задача была такая ж, што і ў дачыненні да маіх калег па “Чарнобыльскім шляху-2007” Валянціны Палевіковай, Юрася Зянковіча і Аляксея Янукевіча: уручыўшы позву, адразу ж узяць чалавека “пад белыя ручкі” і даставіць у РУУС. Гэтае “мерапрыемства” мае на мэце не толькі прынізіць канкрэтнага грамадзяніна, але і запалохаць ягоных суседзяў, а калі можна - настроіць суседзяў супроць гэтага канкрэтнага грамадзяніна.

На шчасце, мае суседзі ведаюць, з кім маюць справу, і вераць міліцыі не больш, чым сярэдні беларус (а рэйтынг вашае службы, Вы самі ведаеце, даволі нізкі). На шчасце, яны ведаюць, што міліцыя ў нас даўно стала інструментам палітычнага тэрору”.

Не жадаючы, каб “сваімі званкамі ў дзверы і хамствам” людзі ў форме “трывожылі сумленных людзей”, Анатоль Сідарэвіч абяцае сёння прыйсці ў Савецкае РУУС, каб атрымаць позву ці пачытаць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

“Я ўпэўнены, што гэты пратакол з’яўляецца братам-блізнюком пратаколаў на В. Палевікову, Ю. Зянковіча і А. Янукевіча, – піша спадар Сідарэвіч. – Спадзяюся, Вашы падначаленыя не напісалі, што я прылюдна спраўляў малую патрэбу, выкрываючы пры гэтым антыпрэзідэнцкія лозунгі і размахваючы рукамі. Бо хто гэтаму паверыць?”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства