Кастрычніцкі РАУС Менска ўзбудзіў справу супраць Віталя Рымашэўскага
https://spring96.org/be/news/69202
2014
2014-02-18T10:06:13+0300
2014-02-18T10:06:13+0300
2014-02-18T10:06:13+0300
be
РАУС Кастрычніцкага раёна Менска ўзбудзіў адмінстратыўную справу ў дачыненні да сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Віталя Рымашэўскага.
Справа ўзбуджаная за пікет, фармальны ініцыятар яе ўзбуджэння - рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтва Юры Бондар, які балатуецца ў Менскі гарсавет.
Нагадаем, што гэта не першая справа, ўзбуджаная ў дачыненні да Віталя Рымашэўскага пад час мясцовай выбарчай кампаніі. Раней ён атрымаў штраф у 15 базавых велічыняў за удзел у пікеце каля Камароўкі 2 лютага.