Павал Севярынец на волі, чакаем вызваленьня Статкевіча!
https://spring96.org/be/news/6920
2007
2007-05-22T10:00:00+0300
2007-05-22T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўніцтва Наваполацкай спэцкамэндатуры прыняла рашэньне рэкамэндаваць умоўна-датэрмінова вызваліць палітвязьня Паўла Севярынца. Паседжаньне суду па УДВ адбылося сёньня ў Наваполацку. Павал вызвалены з фармулёўкай "за прыкладныя паводзіны".
Нагадаем, Павал Севярынец – зьяўляўся заснавальнікам “Маладога Фронту”, сустаршынёй аргкамітэту па стварэньню “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”, за арганізацыю моладзевых пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў рэфэрэндуму аб магчымасьці трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну для Аляксандра Лукашэнкі з 2005 года адбывае пакараньне ў выглядзе папраўчых работ на поўначы Віцебшчыны ў вёсцы Малое Сітна.
“Наша ніва” паведамляе, што ў сераду аб 11-й на сядзібе БНФ адбудзецца ягоная прэс-канфэрэнцыя.