viasna on patreon

У Глыбокім забаранілі пікет да Дня Канстытуцыі

2014 2014-02-17T16:05:27+0300 2014-02-17T16:05:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanstytuzija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстытуцыя

Канстытуцыя

Прычына забароны, паводле райвыканкаму – адсутнасць дамоў на абслугоўванне акцыі медыкамі, камунальнымі службамі і міліцыяй. "Між тым, ні медыкі, ні камунальшчыкі ўвогуле не адказалі на нашу прапанову заключыць дамовы", -- гаворыць адзін з заяўнікаў акцыі, удзельнік сёлетняй выбарчай кампаніі Зміцер Лупач.

Ён распавёў, што заява ў райвыканкам была накіравана ў той самы дзень, як і лісты да адказных службаў:

"Выканкам паспяшаўся, адказаў нам праз 10 дзён. Следам за лістом пра забарону акцыі прыйшоў адказ з райаддзела міліцыі. З яго вынікае, што міліцэйскае кіраўніцтва знарок чакала, пакуль нам адмовяць. Бо агульны сэнс ліста такі: маўляў, вам забаранілі праводзіць акцыю, значыць, і мы дамову лічым немэтазгоднай. Камунальная служба і паліклініка маўчаць дагэтуль, не кажуць нам ні "так", ні "не". Каб адказы прыйшлі своечасова і былі станоўчыя, то да 15 сакавіка мы б паспелі яшчэ раз звярнуцца ў выканкам наконт правядзення пікета да Дня Канстытуцыі".

Пікет да Дня Канстытуцыі мусіў быць доказам павагі з боку дзяржавы да асноўнага дзяржаўнага дакументу, дзе прапісаныя галоўныя правы грамадзян, лічаць заяўнікі акцыі, глыбоцкія актывісты Яраслаў Берніковіч і Зміцер Лупач
Аднак на сенняшні дзень з рэалізацыяй права на публічнае выказванне сваіх меркаванняў і права на сходы ў Глыбокім відавочныя праблемы. Не дазволены ні пікет да Дня Канстытуцыі, ні папярэдняя акцыя - пікет салідарнасці з палітвязнямі, які не адбыўся ў Глыбокім 23 лістапада мінулага года.

Глыбоцкі выканкам грунтуе свае адмовы на адной і той самай падставе – спасылаецца на адсутнасць дамоў на абслугоўванне акцый, якія неабходна заключаць папярэдне ў адпаведнасці з рашэннем райвыканкама №167 "Аб вызначэнні месцаў для правядзення мітынгаў і пікетавання" . Але зрабіць гэта папярэдне, як высветляецца, немагчыма – бо адказныя службы знарок чакаюць, пакуль мясцовыя ўлады забароняць акцыі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства