viasna on patreon

Карма: выбіраць не будзе з каго

2014 2014-02-15T23:02:09+0300 2014-02-15T23:02:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 лютага завяршыўся прыём дакументаў ад жадаючых стаць кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў. У Кармянскім раёне (Гомельская вобласць) выбары хутчэй за ўсё пройдуць па прынцыпу «адна акруга - адзін кандыдат». Па паведамленню раённай газеты «Зара над Сожам», у выбарчыя камісіі пададзены 125 камплектаў дакументаў ад жадаючых стаць дэпутатамі: у сельскія Саветы – 91, у раённы Савет – 33, у абласны – 1.

Пры гэтым практычна столькі ж і дэпутацкіх «вакансій» у раёне: 91 – сельскі Савет, 32 – раённы.

Па інфармацыі раённага выдання, больш за палову (52,8%) патэнцыйных кандыдатаў – дзеючыя дэпутаты мясцовых Саветаў.

Больш «аптымістычна-альтэрнатыўнай» выглядае карціна ў цэлым па Гомельскай вобласці. Так, па афіцыйнай інфармацыі, на 60 месцаў у абласным Савеце пакуль, да афіцыйнай рэгістрацыі, прэтэндуюць 145 чалавек (2,4 чалавекі на месца). У Гомельскі гарадскі Савет на 40 месцаў пададзена 109 камплектаў дакументаў ад жадаючых стаць дэпутатамі (2,7 чалавекі на месца). Гэтыя лічбы могуць і змяніцца, калі камісіі зарэгіструюць не ўсіх жадаючых. Нагадаем, рэгістрацыя павінна завершыцца да 20 лютага.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства