viasna on patreon

Праваабаронцу, якога вылучылі 15 груп грамадзянаў, у камісію ўсё роўна не ўключылі

2014 2014-02-10T19:34:56+0300 2014-02-10T19:34:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/levinau-pavel-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў

У склад 868 участковых камісій увайшлі 10568 чалавек, сярод іх 7 прадстаўнікоў Партыі левых “Справядлівы свет”, 3 – з АГП, 2- БСДП (Грамада). 98,6% усіх участковых камісій "абыйдуцца" без апазіцыйных актывістаў.

Больш дэтальныя падлікі змясціў сайт haradok.info: "Улада ў чарговы раз самы вялікі бар’ер паставіла перад апазіцыйнымі прэтэндэнтамі. Толькі 22% прадстаўнікоў апазіцыйных партый былі ўключаны ў камісіі, пры 55% і 76% уключэння прадстаўнікоў праўладных партый Працы і справядлівасці і КПБ адпаведна. Але i гэтыя лічбы не ідуць ні ў якае параўнанне з працэнтам уключэння прадстаўнікоў ад праўладных грамадскіх арганізацый: ветэранскай – 94,8%, БРСМ – 97,0; Федэрацыі прафсаюзаў – 98,5%, Саюза жанчын – 99%, Белая Русь – 99,4%"

У Гарадоцкім раёне сфармавана 30 выбарчых участкаў, у камісіі ўключаны 338 чалавек. Партыйнае прадстаўніцтва ў камісіях даверана толькі 4 прадстаўнікам КПБ. Леаніду Гаравому, вылучанаму Віцебскай абласной арганізацыяй БСДП (Грамада), адмоўлена ў прадстаўніцтве ў Гагарынскай выбарчай камісіі.

Падчас мінулай выбарчай кампаніі, на выбарах у Палату прадстаўнікоў, Леанід Гаравы неаднаразова скардзіўся на парушэнні выбарчага заканадаўства, і на этапе фармавання камісій, і як назіральнік. "Ведаюць, што я зноў маўчаць не стану! Таму я для іх "не выйшаў тварам"!"—гаворыць актывіст.

Рэкардсменам па "неўключэннях у каміісіі", напэўна, можна лічыць віцебскага праваабаронцу Паўла Левінава. Ён спрабаваў трапіць і ў абласную, і ў раённую, і ў акруговую выбарчыя камісіі, у тым ліку і праз суды – пасля таго, як яму некалькі разоў адмовілі. Не прапусцілі Паўла Левінава і ў склад участковай выбарчай камісіі на ўчастку №40 Першамайскага раёну Віцебска. Яго прапанавалі ў камісію адразу 15 груп грамадзян, кожная з якіх налічвала па 10 чалавек! Аднак Першамайская раённая адміністрацыя нават не абмяркоўвала ягоную кандыдатуру, распавёў Павел Левінаў:

"Я сам быў на пасяджэнні, калі фармавалі ўчастковыя камісіі. І ўсе прайшло так, нібыта 15 заяваў і не паступала. Адна група грамадзянаў звярнулася ў суд са скаргай, што іхнае меркаванне праігнаравалі. І прадстаўніца раённай адміністрацыі патлумачыла, што ў іх ёсць нейкая рабочая група, якая вырашыла, што маю кандыдатуру нават не варта абмяркоўваць. Што гэта за структура – рабочая група, у выбарчым заканадаўстве не вызначана. Там гаворыцца, што камісіі фармуе адміністрацыя! Аднак суддзя Дасько 8 лютага вырашыла, што ніякіх парушэнняў заканадаўства няма".

У выніку, працягвае праваабаронца, участковая выбарчая камісія на ўчастку №40 Першамайскага раёну была сфармавана з прадстаўнікоў аднаго працоўнага калектыву – з настаўнікаў сярэдняй школы №12. Хаця згодна з афіцыйнымі дакументамі, 15 чальцоў гэтай камісіі "прыйшлі" туды рознымі шляхамі: 6 ад грамадскій структур, 1 ад працоўнага калектыву, і 8 – ад груп выбарцаў. Цікава, што ў СШ №12 працуюць усе прапанаваныя ў камісію асобы, у тым ліку тыя, каго ў камісію не ўзялі.

"Вось якім чынам можна выкарыстаць недасканаласць выбарчага заканадаўства! Дастаткова вылучыць некалькі асобаў рознымі шляхамі, а ў выніку сфармаваць камісію з працаўнікоў адной арганізацыі ці ўстановы, што супярэчыць закону! Я праінфармаваў пра гэта Цэнтрвыбаркам. А судовае рашэнне пра нібыта законнае фармаванне камісіі на ўчастку №40 і Першамайскім раёне буду аспрэчваць ўжо праз скаргу на імя Старшыні Віцебскага абласнога суду", -- кажа Павел Левінаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства