viasna on patreon

З фармаваннем участковых выбарчых камісій у Бярозе нічога не змянілася

2014 2014-02-10T19:28:58+0300 2014-02-10T22:28:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Створаны камісіі па ранейшаму прынцыпу: калектыў – кіраўнік, які звычайна бывае старшынёю камісіі.

Напрыклад, участковая выбарчая камісія № 11 (цэнтр: адміністрацыйны корпус УАЗ “Бярозаўская ЦРБ”). Рашэннем Бярозаўскага райвыканкаму камісія стварана з 11 чалавек: прадстаўнікоў ад працоўных калектываў аддзяленняў установы аховы здароўя «Бярозаўская цэнтральная раённая бальніца» — 7 чалавек, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў — 4 чалавекі, трое з якіх працуюць у бальніцы. Месца працы 4-га мясцовыя назіральнікі не змаглі ўстанавіць. І ніводнага прадстаўніка грамадзянаў ад 1 899 выбаршчыкаў, што пражываюць на гэтым выбарчым участку. Так, у склад камісіі не была ўключана вылучэнка ад грамадзян Тамара Шчапёткіна. Пры гэтым ва ўчастковую выбарчую камісію суседняга ўчастка для галасавання № 5 (цэнтар: адміністрацыйны будынак ААТ “Бярозаўскі сырадзельны камбінат”) нішто не перашкодзіла ўключыць 15 чалавек (на 1895 выбаршчыкаў).

Т. Шчапёткіна не першую выбарчую кампанію робіць спробу ўвайсці ў склад выбарчых камісій рознага ўзроўню шляхам збору подпісаў ад грамадзян. Але ўлада ігнаруе жаданне як самой Шчапёткінай, так і вылучыўшых яе грамадзян, спасылаючыся на тое, што ў камісіях патрэбны людзі з вопытам, які набыць у падобных варунках проста немагчыма.

Шчапёткіна Т. мае вышэйшую адукацыю, была дэпутаткаю Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў, неаднойчы -- назіральнікам на выбарчых участках Белларусі, а таксама міжнародным назіральнікам за выбарамі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства