viasna on patreon

Палітвязень Павал Севярынец можа выйсьці на свабоду

2007 2007-05-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўніцтва Наваполацкай спэцкамэндатупы прыняла рашэньне рэкамэндаваць умоўна-датэрмінова вызваліць палітвязьня Паўла Севярынца. Паседжаньне суду па УДВ адбудзецца ў аўторак ў Наваполацку. Нагадаем, што палітык з 16 па 20 траўня знаходзіўся на адпачынку ў Віцебску, дзе і быў праінфармаваны кіраўніцтвам папраўчай установы аб магчымым хуткім вызваленьні. Пра гэта паведамляе Хартыя 97.

Павал Севярынец – заснавальнік “Маладога Фронту”, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”, за арганізацыю моладзевых пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў рэфэрэндуму аб магчымасьці трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну для Аляксандра Лукашэнкі з 2005 года адбывае пакараньне ў выглядзе папраўчых працаў на поўначы Віцебшчыны ў вёсцы Малое Сітна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства