Затрыманьні падчас моладзевых акцыяў
https://spring96.org/be/news/6895
2007
2007-05-21T10:00:00+0300
2007-05-21T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Учора пад час правядзеньня акцыі супраць скасаваньня ільгот былі затрыманы сябры Партыі БНФ — Алесь Каліта, Андрусь Саротнік, Франак Вячорка, Андрусь Ігнатовіч, Андрусь Ігнатчык, Мікалай Якушаў. Усіх іх адвезьлі ў РАУС Савецкага раёну, дзе трымалі на працягу гадзіны. У той жа час, як высветлілася пазьней, былі затрыманы таксама Яўген Іванюк і Наста Шамрэй. У РАУС Цэнтральнага раёну Менска былі дастаўлены Кася Галіцкая і Людвіся Атакулава.
Напярэдадні, у суботу, за ўдзел у непалітычным флэш-мобе каля помніка Дзяржынскага насупраць КДБ былі затрыманыя і дастаўленыя ў РАУС Ленінскага раёну пяцёра грамадзянаў Украіны. Пасьля праверкі пашпартоў, міліцыянты нагадалі, што на працягу трох дзён украінцы павінны зарэгістравацца і адпусьцілі.