viasna on patreon

Брэстчына: сярод сябраў участковых выбаркамаў толькі дзевяць чалавек прадстаўляюць апазіцыйныя палітычныя партыі

2014 2014-02-07T12:33:36+0300 2014-02-07T12:33:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybarchja-kamisija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усяго ў склад 954 участковых выбарчых камісій, створаных у вобласці на мясцовых выбарах, уключаны 9608 чалавек. Пры гэтым пераважаюць асобы, што былі вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заяў - 4094 прадстаўнікі (альбо 42,6 %).

Таксама значную колькасць месцаў ва ўчастковых выбарчых камісіях занялі вылучэнцы ад грамадскіх аб'яднанняў - 3862 чалавека (40,3 %). Звяртае на сябе ўвагу тая акалічнасць, што вельмі актыўна паводзілі падчас фармавання выбаркамаў першаснага ўзроўню прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: у выніку 1433 чалавекі ад ФПБ трапілі ў склад камісій. Даволі шматлікім аказалася і прадстаўніцтва праўладнага грамадскага аб'яднання “Белая Русь” - 590 чалавек. Што тычыцца працоўных калектываў, дык ад іх ва ўчастковыя выбаркамы ўключаны 1594 асобы (16,6 %)

Сціплым застаецца прадстаўніцтва ў выбаркамах палітычных партый (усяго 52 чалавекі), пры гэтым 34 з іх з’яўляюцца вылучэнцамі Камуністычнай партыі Беларусі, 9 - Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, 6 - Партыі БНФ і 3 - Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства