viasna on patreon

Фанатаў барысаўскага БАТЭ дагэтуль расшуквае міліцыя

2014 2014-02-05T11:26:50+0300 2014-02-05T11:27:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fany_bate-akcyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя фанатаў БАТЭ ў падтрымку Еўрамайдана

Акцыя фанатаў БАТЭ ў падтрымку Еўрамайдана

Першы фанат Яўген (прозвішча юнак назваць адмовіўся) быў затрыманы  29 студзеня, а суд над ім адбыўся на наступны дзень. Суддзя Барысаўскага суда Лідзія Малчанава звінаваціла яго ў парушэнні арт. 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў) ды пакарала арыштам на 5 сутак.  Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, не пусцілі нават адваката, а ў сваякоў Яўгена не прынялі перадачу. 

Другі фанат быў затрыманы і асуджаны 31 студзеня па тым жа артыкуле. Вырак суддзі Алены Бачышча -  таксама 5 сутак арышту.

Астатніх 21 фаната расшуквае міліцыя, але пакуль безвынікова.

Нагадаем, што многія СМІ размясцілі здымак, на якім 23 фанаты дзесяціразовага чэмпіёна краіны па футболе барысаўскага БАТЭ сфатаграфаваліся з бел-чырвона-белым сцягам і плакатамі «Трымайся, Украіна, мы з вамі!» і «Героям слава!».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства