viasna on patreon

У Берасьці апаганены памятны знак ахвярам габрэйскага гета

2007 2007-05-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Распачатая крымінальная справа паводле факту спальваньня кветак, што былі ўскладзеныя да памятнага знаку на месцы, дзе ў часе мінулай вайны існавала Берасьцейскае гета.

Паводле зьвестак праваахоўных органаў, асобы, якія зьдзейсьнілі акт вандалізму, пакуль ня знойдзеныя, паведаміла Радыё Свабода.

Памятны знак, які ўшаноўвае зьнішчанае у гады Другой сусьветнай вайны габрэйскае насельніцтва, церпіць ад вандалаў ужо шосты раз. Раней на ім размалёўвалі фашыстоўскую свастыку, аблівалі фарбай. Вінаваты быў выяўлены толькі аднойчы, аднак паколькі хлопец зьяўляўся няпоўнагадовым, ён пазьбегнуў пакараньня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства